Дзівінская царква Параскевы Пятніцы

ДЗІВІНСКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЕВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства 18 ст. Пабудавана ў 1740 у в. Дзівін (Кобрынскі р-н). Мае рысы стылю барока. Асн. прамавугольны зруб і 5-гранная алтарная апсіда, да якой па баках прыбудаваны нізкія рызніцы, накрыты агульным дахам з навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На гал, фасадзе тарэц 2-схільнага даху вырашаны як спалучэнне франтона і атыкавай устаўкі з паўвальмай паміж 2 чацверыковымі вежамі. Вежы завершаны гранѐнымі галоўкамі, такая ж галоўка і над алтаром.

Гал. фасад на ўзроўні хораў падзелены галерэяй з балюстрадай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя з разнымі ліштвамі. Інтэр'ер зальны 8 плоскай столлю. 3 боку ад царквы званіца (васьмярык на чацверыку), накрытая шатром. Ахоўваецца.

Т. В. Габрусь

Габрусь Т. В. Дзівінская царква Параскевы Пятніцы / Т. В. Габрусь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-ці т. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 292.