Дзівін

Дзівін, вѐска ў Кобрынскім р-не, каля воз, Любань (1 км). Цэнтр сельсавета і калгаса «Новае жыццѐ». За 33 км на ПдУ ад Кобрына, 36 км ад чыг. ст. Кобрын. Вядома з 17 ст. як мястэчка Кобрынскага староства. Сучасная вѐска захавала стараж. лінейную планіроўку. Асн. кампазіцыйныя восі - вуліцы Савецкая (з 3 на У, 5,8 км) і Леніна (з Пн на Пд). На гандл. плошчы на скрыжаванні вул. Леніна (пры уездзе 8 Кобрына) і Савецкай сфарміраваўся грамадскі цэнтр, які ўключае адм. будынак, зблакіраваны з Палацам культуры, універмаг, кафэ-сталовую, магазін, гасцініцу, школу-інтэрнат, аптэку. Плошча пакрыта бетоннымі плітамі, упрыгожана кветнікамі і газонамі, з 3 да яе прымыкае сквер. Пераважаюць 1-павярховыя жылыя дамы сядзібнага тыпу. На 3 вѐскі рамонтна-мех. двор, на Пн раѐннае аддзяленне Сельгасхіміі, на У - складскі сектар. Зона адпачынку ствараецца на возеры Любань (ПнУ). Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, магіле ахвяр фашызму. Помнік драўлянага дойлідства Дзівінская царква Параскевы Пятніцы. Паводле генплана 1976 (Брэстграмадзянпраект) прадугледжана буд-ва 1-2-павярховых у 2 узроўнях і секцыйных дамоў, стварэнне каля возера парку са спарт. зонай.

С. М. Амяльчук

Амяльчук С. М. Дзівін / С. М. Амяльчук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-і т. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 291, 292.