Гарадзецкая царква Ушэсця

Гарадзецкая царква Ушэсця, помнік драўлянага дойлідства 18 ст. Пабудавана ў 1799 у в. Гарадзец (Кобрынскі р-н). 2-зрубны прамавугольны ў плане аб'ём з 5-граннай алтарнай апсідай накрыты агульным 2-схільным з вальмамі над алтаром дахам, у цэнтры якога барочная вежачка складанай формы. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам з 2 дэкар. акенцамі ў тымпане, уваход аформлены 2-слуповым ганкам з 2-схільным пакрыццём.

Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі 8 вузкімі нашчыльнікамі, вокны прамавугольныя з плоскімі ліштвамі. Інтэр'ер зальны, над бабінцам хоры, столь плоская на бэльках.

Гарадзецкая царква Ушэсця // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-і т. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 36.