Гарадзец

Гарадзец, вѐска ў Кобрынскім р-не, на ўсх. беразе Каралеўскага канала. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Дзяржынскага. За 22 км на У ад Кобрына, 2 км ад чыг. ст. Гарадзец, на аўтамаб. дарозе Кобрын - Драгічын. Вядомы з канца 12 ст. як вѐска. У 1589 атрымаў магдэбургскае права. У 1618 у Г. было 5 вуліц, 15 корчмаў, 222 двары. У 2-й пал. 16 ст. існаваў Гарадзецкі «каралеўскі двор».

Вось кампазіцыі - шаша Кобрын - Драгічын, якая ўтварае галоўную вуліцу вѐскі. Каля яе ў цэнтр. ч. сфарміраваўся грамадскі цэнтр вѐскі з адм. будынкам, магазінам, школай, школай-інтэрнатам, фельчарскім пунктам. Сетка вуліц рэгулярная. Пераважае індывід. забудова сядзібнага тыпу. Вытворчая зона на Пд і ПнУ. Помнікі Ф. Э. Двяржынскаму, сав. воінам, якія загінулі ў Айч. вайну. Помнік архітэктуры - драўляная Гарадзецкая царква Ушэсця. Паводле генплана 1977 (Белкалгаспраект) прадугледжана буд-ва 2- павярховых секцыйных дамоў, аб'язной дарогі ў паўн., зах. ч. вѐскі. Зона адпачынку запраектавана на беразе Каралеўскага канала.

Р. Я. Парэцкі

Парэцкі, Р. Я. Гарадзец / Р. Я. Парэцкі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5-і т. –Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 35, 36.