Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава

Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава. Засн. ў 1946 у г. Кобрын як гіст.-краязнаўчы, з 1947 сучасная назва. Адкрыты ў 1948 у доме - помніку архітэктуры 18 ст., дзе ў 1797 і 1800 жыў А. В. Сувораў. Складаецца з 2 экспазіцый: дома-музея А. В. Суворава і «Гісторыя Кобрына». Агульная пл. 861 м2. Асн. фонд музея налічвае 24 264 адзінкі захоўвання, навук.-дапаможны - 28,5 тыс. адзінак (2013). Экспазіцыя дома-музея (8 залаў) мае мемар. характар і засн. на прадметах канца 18 ст., якія адлюстроўваюць жыццѐ і дзейнасць рас. палкаводца. Перад уваходам у музей усталяваны бронзавы бюст А. В. Суворава (скульптар П. Кюферле). Экспазіцыя «Гісторыя Кобрына» (16 залаў, дзейнічае з 1995), размешчана ў спец. ўзведзеным будынку. У яе аснову пакладзена гісторыя горада ад яго заснавання да нашых дзѐн у кантэксце ваен. гісторыі Беларусі 13-20 ст. Адлюстроўваецца ўдзел Кобрынскага палка ў Грунвальдскай бітве (1410), Кобрын у складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай, падзеі Паўн. вайны 1700-21, Кобрынскі бой (15.7.1812) у вайну 1812, паўстанне 1863-64, Кобрын у 1-ю сусв. вайну, ням. і польск. акупацыі 1915-20, Кобрыншчына ў складзе Польшчы, Вял. Айч. вайна на кобрынскай зямлі. Аснову абедзвюх экспазіцый складаюць унікальныя калекцыі халоднай і агнястрэльнай зброі 16-20 ст., ваен. абмундзіравання і рыштунку рас. і зах.-еўрап. армій 18-20 ст., нумізматычныя і фалерыстычныя, у т.л. скарбы манет 16-18 ст., дакументаў розных перыядаў, выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва, якія ўключаюць творы бел. мастакоў С. Раманава, У. Стальмашонка, А. Шыбнѐва, Я. Ціхановіча, І. Рудчыка, П. Драчова і інш. Пры музеі дзейнічае пастаянная выстаўка твораў жывапісу, графікі і дэкар.- прыкладнога мастацтва кобрынскіх мастакоў. Экспазіцыю працягвае адкрытая пляцоўка баявой тэхнікі. Праводзяцца часовыя выстаўкі, музейныя заняткі, тэатралізаваныя экскурсіі. Музей мае б-ку (21 тыс. тамоў).

А. В. Бабенка.

Бабенка А. В. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава / А. В. Бабенка // Культура Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск, 2013. – Т. 4. – С. 516.