Планіроўка і забудова вѐскі Бярозна, Астроміцкі сельсавет

ПЛАНІРОЎКА I ЗАБУДОВА ВЁСКІ (архіт.). Вѐска размешчана на роўнай бязлеснай мясцовасці. Упершыню ўпамінаецца ў 1563 г. Дзеліцца на старую (паўднѐвую) частку і новую (паўночную), якая забудавана ў 1940-я гады.

Працягласць старой часткі вѐскі 0,7 км. Асноўны тып сядзібнай забудовы — адпарадны пагон. Зямельныя ўчасткі вузкія і доўгія (шырыня 15- 20 м, даўжыня да 100 м). Жылыя дамы выходзяць тарцамі на вуліцу і аддзелены ад яе невялікімі кветнікамі. У глыбіні ўчастка стаяць хлеў і адрына пад адным дахам. Адметная асаблівасць планіроўкі вѐскі - выразнае заніраванне сядзібных участкаў з праходамі паміж сядзібамі (выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах).

3 дамоў (канец 19- пачатак 20 ст.), што захаваліся, вылучаецца трохкамерная хата (хата + сенцы+камора) з калодзежам і далучанымі да яе гаспадарчымі пабудовамі.

Старая частка вѐскі — узор традыцыйнага пасялення з лінейнай планіроўкай у адну зуліцу і двухбаковай забудовай.

Літ.: Ревизия Кобринской экономии, составленная в 1563 году Королевским ревизором Дмитрием Сапегою, с присовокуплением актов Враславского земского суда, отнюсящихся к Кобринской архимандрии,—Вильна, 1876.

У.В. Алісейчык.

Алісейчык, У. В. Планіроўка і забудова вѐскі Бярозна, Астроміцкі сельсавет / У. В. Алісейчык // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. кал.: С. В. Марцалеў [і інш.]. – Мінск, 1984. – С. 230.