Акцябрская Пакроўская царква; Балоцкая царква Параскевы Пятніцы

АКЦЯБРСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Акцябр Кобрынскага р-на. Пабудавана ў 1937. Складаецца з асн. цэнрычна-крыжовага зруба, 5-граннай апсіды з партатыўнымі бакавымі рызніцай і ахвярнікам, пераходнай часткі і 2-яруснай шатровай званіцы. Чатырохсхільны дах асн. аб'ѐму завершаны 8-гранным светлавым барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Сцены, гарызантальна ашаляваныя, расчлянѐны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праѐмамі, якія фланкіраваны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі. У інтэр'еры падкупальная прастора вылучаецца ступеньчатым злучэннем 8-граннага светлавога барабана і пакрыцця асн. зруба. Захаваўся драўляны разны ківот (1887). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыка-культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.

БАЛОЦКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЕВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцыму ў в. Балоты Кобрынскага р-на. Пабудавана ў 1882 на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб'ѐму, накрытага стромкім 4-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні, прымыкаюць прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, 3-ярусная званіца. Сцены гарызантальна і вертыкальна ашалява- ны, апяразаны карнізам і расчлянѐны прамавугольнымі аконнымі праѐмамі ў ліштвах. Гал. і бакавыя ўваходы аформлены 6-і4-калоннымі порцікамі пад 2-схільнымі дахамі. У інтэр'еры драўляны 3-ярусны іканастас (1885). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыка-культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.

Акцябрская Пакроўская царква; Балоцкая царква Параскевы Пятніцы // Культура Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск, 2013. – Т. 1. – С. 101, 422.