Званы для Параскевы

Афанасій Мікітавіч ужо дауно выношваў гэтую думку - у першую чаргу, у памяць пра жонку Веру, якая, пакуль жыла, марыла падарыць званы любімай царкве, у хоры якой яна у свой час спявала. Вядома ж, мара не з ганных. Каб яе ажыццявщь, патрэбны немалыя грошы. I вось у рэшце рэшт патрэбная сума назапашана, але за завяршэннем добрай справы прыйшлося ехаць у Расію. У кастрычніку бягучага года званы былі выраблены ў Варонежскай ліцейнай майстэрні "Варонежскія званы". У гэтым жа месяцы адбылося дарэнне званоў царкве Святой Параскевы Пятніцы і іх асвяшчэнне.

У адну з нядзель вернікі ішлі на набажэнства з асаблівым трапятаннем у душы: нарэшце, іх старадаўняя царква зможа прыгожым звонам на усѐ наваколле абвяшчаць пра духоунае жыцце прыходу. На незвычайны лад быў настроены настаяцель храма айцец Мікалай, які непасрэдна і выканаў чын асвяшчэння. Але спачатку быў зроблены акт перадачы званоу, які зацверджаны падпісаннем адпаведных дакументаў. Цяпер званы зоймуць пачэснае месца, каб годна выконваць сваѐ прызначэнне.

Прыхаджане шчыра дзякавалі Афанасию Гапановічу за такі дарагі ва ўсіх сэнсах падарунак ад яго сям’і храму.

Ефціфеева, Н. Званы для Параскевы / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. - 2016. — 2 лістапада. — С. 2. Жыхар аграгарадка Дзівін А. Гапановіч падарыў званы для мясцовай царквы Святой Параскевы Пятніцы.