Самы стары дом

У наш час, калі па ўсім Кобрыне вядзецца вялікае будаўніцтва, нялѐгка ўстанавіць, які ж дом у сучасны момант з'яўляецца самым «маладым». Затое вельмі лѐгка пералічыць нешматлікіх «прадстаўнікоў» былога Кобрына, якія ўцалелі да гэтага часу.

Растлумачваецца гэта тым, што са старажытных часоў Кобрын, як і іншыя беларускія гарады, быў драўляна-саламяным горадам з вельмі скучанай забудовай. Таму пры малейшым пажары агонь знішчаў не толькі асобныя вуліцы, але і цэлыя канцы горада. Гісторыя Кобрына часта паведамляе аб вялікіх пажарах, якія наносілі гораду значныя страты.

У больш значнай колькасці цагляныя будынкі пачалі ставіць у Кобрыне толькі пасля вялікага пажару 1812 года, калі ў час баѐў знішчана было ў горадзе 548 дамоў з 630.

Калі глянуць на план Кобрына амаль двухвяковай даўнасці, то можна ўбачыць, што з канца XVIII стагоддзя да нашага часу захаваліся толькі асобныя дамы, у тым ліку адзін драўляны, які з 1795 года належаў Сувораву. У трох цагляных, што размешчаны на плошчы Свабоды, зараз знаходзяцца аптэка № 1, кінатэатр «Спадарожнік» і дзіцячая бальніца.

Аднак ѐсць у Кобрыне адзін будынак, якому ў гэтым годзе спаўняецца 470 год. Знаходзіцца гэты будынак па вуліцы 17 верасня, і размешчан у ім раѐнны аддзел міліцыі.

У час існавання ўдзельнага Кобрынскага княства ў ХV-XVI стагоддзях апошні ўдзельны князь яго Іван Сямѐнавіч у 1497 годзе збудаваў у непасрэднай блізкасці ад сцен старажытнага замка мужчынскі Спаскі манастыр, ад комплексу пабудоў якога да нашых дзѐн захаваўся толькі гэты будынак. Пасля ўвядзення ўніі манастыр быў захоплены уніятамі. У болыш познія часы ў гэтым будынку размяшчаліся гарнізонная царква, затым духоўнае вучылішча.

За некалькі стагодзяў свайго існаванняя будынак гэты некалькі разоў гарэў, адбудоўваўся. Чарговы пажар у другой палове XIX века ператварыў будынак у змрочны, абгарэлы карабок, які пасля першай сусветнай вайны быў прыстанішчам для бяздомных сем'яў, а двор быў любімым месцам для стаянак цыганскіх табаpaў.

У сярэдзіне дваццатых гадоў белапольская адміністрацыя рашыла адбудаваць запакінуты дом, каб потым размясціць у ім павятовы суд. У час рамонтных работ у вялікіх падзямеллях былі знойдзены захаванні апошніх кобринскіх князѐў. А ў метровай таўшчыні сценах адкрылі замураваныя нішы, дзе былі знойдзены звыш дзесятка чалавечых шкілетаў,закаваных у ланцугі.

Кім, калі і над кім была праведзена гэтая жудасная расправа, так і застанецца назаўсѐды неразгаданай тайнай.

У даўнія часы на тэрыторыі манастыpa было дзве невялікія сажалкі, якія затым пазарасталі чаротам і эсакою. Па расказах старажылаў, некалі з гэтых сажалак даставалі вельмі старую зброю. Магчыма, яна была кінута туды саксонскай ваякамі, што ішлі на Расію ў складзе арміі Напалеона і капітулявалі тут пасля васьмігадзіннага бою 15 ліпеня 1812 года. Аб гэтай падзеі гаворыць прымацаваная да сцяны мемарыяльная дошка.

Пры панаванні буржуазна-памешчыцкай Польшчы ў гэтым доме штогод адбываліся вядомыя судовыя працэсы над членамі КПЗБ, якія абвінавачваліся ў «падрыўной дзейнасці». Восенню 1933 года тут адбылося пасяджэнне ваенна-палявога суда, які судзіў групу ўдзелнікаў Навасѐлкаўскага паўстання. Іх прыгаварылі да смерці праз павешанне. У двары Кобрынскай турмы ўжо спешна будавалі шыбеніцы. Аднак пад уздзеяннем масавых выступленняў працоўных як У ПОЛЬШЧЫ, так і за рубяжом, польскія ўлады павінны былі замяніць смяротны прыгавор для васьмі асуджаных пажыццѐвым турэмным зняволеннем.

Ля сцяны гэтага буынка загінула былая падпольшчыца, а затым палонніца белапольскага канцэнтрацыйнага лагера ў Бярозе-Картузскай член КПЗБ Каця Гасілевіч. Яе расстралялі па прыгавору ваенна-палявога суда ў першыя дні нямецка-фашысцкай акупацыі Кобрына, у 1941 годзе. Гэта была першая ахвяра фашысцкага тэрору ў Кобрыне.

Мартынаў, А. Самы стары дом : з гісторыі Кобрына / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1967. – 29 жніўня.