Гісторыя краю вывучаецца ў школах раѐна на факультатыўным курсе «Кобрыназнаўства»

Кобрыншчына налічвае тысячагадовую гісторыю. Яе землі пачалі засяляцца яшчэ да нашай эры. У IX стагоддзі на іх прыйшлі славянскія плямѐны. У Дзівіне захавалася неалітычная стаянка першых пасяленцаў. Сведкі той далѐкай мінуўшчыны - восем ва луноў, занесеныя ў Дзяржаўны спіс і гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На каменнай глыбе, што ў вѐсцы Бярозна, выразаны язычніцкія знакі - пакуль дакладна не расшыфраваныя. У вѐсцы Дзямідаўшчына захаваўся цэлы каменны комплекс з крыжам язычніцкай багіні смерці Мары - на яго канцах змешчана па маленькаму крыжыку. Гэтыя помнікі яшчэ чакаюць грунтоўных навуковых даследаванняў.

Пра побыт і рамѐствы далѐкіх продкаў, іх жыццѐвы ўклад даюць уяўленне драўляны посуд і іншыя рэчы хатняга ўжытку, старадаўнія дакументы па землевалоданню, сабраныя стараннямі настаўнікаў і вучняў Навасѐлкаўскай школы. Сярод экспанатаў школьнага музея - ѐсць каменныя сякеры, невядома колькі стагоддзяў праляжаўшыя ў зямлі.

Самы старажытны археалагічны помнік, датаваны Х-ХІ стагоддзямі, - кераміка, знойдзеная каля маста пры ўездзе ў Кобрын. Там, на месцы актыўных раскопак, раней узвышаўся замак князя Альгердавіча, але гэты разбураны часам Ў будынак адносіцца ўжо да Сярэднявечча, калі ў 1404 годзе было ўтворана Кобрынскае княства. Яно ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэты і наступныя перыяды гісторыі захавалася не вельмі многа звестак. Падзеі бліжэй да нашых дзѐн пакінулі ў гісторыі краю куды больш дакументальна-матэрыяльных пацверджанняў.

У перыяд Айчыннай вайны з французамі пад Кобрынам 15 ліпеня 1812 года была атрымана першая перамога над войскамі Напалеона. У яе гонар ля сцен Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбурзе прагрымеў салют, а ў дзень 100-годцзя з дня перамогі часцей 3-й рускай арміі над чатырохтысячным атрадам саксонцаў у Кобрыне быў закладзены помнік. У гісторыю краю ўвайшло Навасѐлкаўскае рэвалюцыйнае выступленне сялян 1933 года супраць уладарання буржуазнай Польшчы, аб якім нагадвае помнік у вѐсцы Навасѐлкі. Тысячы чалавек іх ахвяр і разбурэнняў прынеслі цяжкія гады фадкай акупацыі. Вораг цалкам знішчыў вѐскі Рэчыца, Каменка, Барысаўка, Боркі, Арол, Чаравацічы і іншыя. На месцах бязлітасных баѐў устаноўлены помнікі ў памяць аб тых, хто не вярнуўся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны.

Старажытная і легендарная Кобрыншчына з яе помнікамі гісторыі і культуры паўстае ў відэафільме, знятым па ініцыятыве аддзела культуры райвыканкама. Фільм як наглядны дапаможнік выкарыстоўваецца ў школах раѐна на факультатыве «Кобрыназнаўства».

Летась створана неабходная дакументацыя па помніках раѐна, 45 з іх унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у тым ліку гістарычны цэнтр горада Кобрына - каля 200 будынкаў, парк імя А.В.Суворава. На мясцовым уліку знаходзіцца 87 брацкіх магіл савецкіх воінаў і партызан, а таксама ахвяр фашызму. Толькі ў 2004 годзе адрамантавана і адноўлена 53 помнікі Вялікай Айчыннай вайны. У гонар славутых землякоў і дзяржаўных дзеячаў, значных гістарычных падзей устаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі і восем помнікаў. Значная работа праводзіцца па абслугоўванню новавыяўленых помнікаў гісторыі і культуры. Плѐнным вынікам па іх ахове стала выданне даведнікаў і брашур, у прыватнасці, брашуры «Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны». Летась створана электронная версія кнігі «Памяць. Кобрынскі раѐн» і база дадзеных аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны - ураджэнцах раѐна. Дарэчы, аддзел культуры Кобрынскага райвыканкама першым у вобласці зрабіў электронную версію кнігі.

Падрыхтаваны шэраг рашэнняў райвыканкама, раѐннага Савета дэпутатаў і раѐннага міжведамаснага каардынацыйнага савета па захаванню культурнай спадчыны. На Кобрыншчыне мэтанакіравана вядзецца навуковая работа па гісторыі і краязнаўству, па аднаўленню старажытных геральдычных сімвалаў. Летась устаноўлены ўязныя знакі з датай першага ўпамінання ў цэнтрах дзевяці сельсаветаў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны герб і флаг Кобрынскага раѐна.

Алена КАПАЧОВА.

Р.S. Як паведаміла начальнік аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама Надзея Жук, многае з таго, што ў раѐне ўдалося зрабіць за апошнія гады, створана намаганнямі галоўнага спецыяліста па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны райаддзела культуры Юрыя Барысюка. У 2004 годзе па выніках абласнога конкурсу ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Папулярызацыя кнігі і гісторыі краю» Юрый Антонавіч стаў пераможцам.

Капачова, А. Гісторыя краю вывучаецца ў школах раѐна на факультатыўным курсе “Кобрыназнаўства» / Алена Капачова // Народная трыбуна. – 2005. – 26 сакавіка.